Тэлеграм для беларусаў і па-беларуску

Telegram1

З пачатку трошкі інфармацыі пра заснавальніка гэтага мэссэнджэра, каб зразумець ягоныя мэты і магчымасьці.

Павел Дураў — адзін з самых заўзятых супернікаў Пуціна. Хоць, пры гэтым, і адзін з самых ціхіх.
Ён быў змушаны з’ехаць з краіны пасля сваркі з Крамлём, у 2014 году з-за «Вконтакте»,
які быў прызнаны занадта незалежным і ў канчатковым выніку адышоў сябрам Крамля за кругленькую суму (па розных адзнаках, ад 50 да 100 мільёнаў даляраў), 31-летні Павел Дураў афіцыйна знаходзіцца ў спасылцы.
Менавіта імкненьне абараніць сваю волю прадпрымальніка падпіхнула Дурова да таго, каб з’ехаць з Расіі .

«Нажаль, краіна несумяшчальная з вядзеньнем інтэрнэт-бізнэсу ў наш час»,
«Баюся, для мяне няма шляху назад. Асабліва пасля таго, як я публічна адмовіўся супрацоўнічаць з уладамі», — заявіў Дураў перад ад’ездам.

Павел Дураў — «Робін Гуд», які паставіў абарону асабістых воляў на першае месца ў аўтарытарнай краіне.
З Telegram ён зараз спрабуе абараніць права на прыватнае жыццё і волю непадкантрольнай уладам перапіскі.
Ён не жадае, каб яго імя было злучана з Расіяй. У яго глабальныя праекты.

І так, што такое Телеграм?

Гэта праграма  Паўла Дурава  для абмена паведамленьнямі, файламі, аўдыяпаведамленьнямі зь акцэнтамі на хуткасьць і бясьпеку з амаль бязьмежнымі магчымасьцямі без ніякай рэкламы і спаму.

Telegram

Telegram штомесяц юзаюць 100 млн чалавек.
Штодня сэрвіс папаўняюць яшчэ 350 тысяч новых карыстальнікаў, а серверы дастаўляюць каля 15 мільярдаў (!) паведамленняў у суткі. І гэта без ніякіх марнаванняў на рэкламу і каманду піяршчыкаў.

Telegram мабыць адзіны, які можа пахвастацца поўнай адсутнасцьцю рэкламы і спаму на сэрвісе.

Абарону выстаўлялі на конкурс.
Пратакол шыфравання для мессенджера абралі больш чым удала, так што пакуль гэта нікому яшчэ не ўдавалася.

Хаця, адразу пасля стварэньня адзін умелы хлопец ўсё ж такі знайшоў тую самую ўразлівасць. Але да змесьціва паведамленняў дабрацца так і не атрымалася. Так што Дураў выплаціў яму толькі сьціплую частку прызавога фонду ў 100 тысяч даляраў.

gN32xR-3nG4

Абароненнасьць мэсенджэраў

Серверы з дадзенымі Telegram раскіданыя па ўсім сьвеце. Кожны зь іх адказвае за свой рэгіён і мае ўласную юрысдыкцыю. Менавіта за кошт гэтага праграма так шустра лётае.

Еўрапейскіх юзэраў, да прыкладу, абслугоўваюць лонданскія серверы. За зносіны азіяцкіх карыстальнікаў адказвае дата-цэнтр у Сінгапуры, а мексіканскіх — у Сан-Францыска.

А ўласна, сам ключ, які адкрывае доступ да асабістай перапіскі, захоўваецца толькі на прыладзе карыстальніка. Менавіта таму ўзлом саміх дата-цэнтраў — рашэньне безсэнсоўнае.

Плюс да ўсяго, ёсць магчымасць пагутарыць і ў сакрэтным чаце. Гэта сапраўдная зона камфорту, дзе выдаленыя паведамленьня сціраюцца не толькі з памяці прылады, але і з усіх сервераў мессенджера.

Ёсьць магчымасьць выставіць у наладах аўтаматычнае самазьнішчэньне паведамленьняў.

І нават калі КэДэБэшнікі зашчэмяць яйца ў цісках, атрымаюць доступ да вашага дэвайса і праграмы, яны ўсё роўна не змогуць прачытаць тое, што ўжо ўвогуле не існуе.

Таксама можна ўключыць самазьнішчэньне аккаунта, калі на працягу нейкага часу не выходзіш у сеціва, каб ні у каго не было магчымасьці атрымаць да яго доступ.(КДБ напрыклад)

Выдаляецца ўсё і ўсюды, ніякіх сьлядоў.  (Нажаль гэта зараз вельмі актуальна) Змагарам і апазіцыйным дзеячам гэта праграма мае быць нумарам АДЗІН — MUST HAVE!

Screenshot_2016-05-22-17-29-10_cr

Яшчэ адна вельмі актуальная на дадзеный момант фішка — магчымасць гугліць фота, не выходзячы з праграмы. Пад час дзеючай інфармацыйнай вайны, даволі многа ілжывых навін падаюцца з фэйкавымі фотаздымкамі. З гэтай функцыяй вы лёгка зможаце вычысліць махляра знайшоўшы арыгінал здымку.Пасля чаго адразу ж адпраўляць іх у чаце без захавання на девайсе.

У іншых мэссенджэрах такога няма.

З выхадам апошняга абнаўлення Telegram навучыўся вельмі крута працаваць з аўдыёпаведамленьнямі.

Напрыклад, сяброўка нагаварыла доўгую гісторыю пра пошукі ідэальнай сукенкі, а табе тэрмінова трэба адправіць дакументы калеге. Каб нікога не пакрыўдзіць, ставім праслухоўку ў фонавы рэжым і без праблем вырашаем свае справы ў іншым чаце.

Не менш зручнымі апынуліся і функцыі raise-to-speak і raise-to-listen. Дастаткова проста адкрыць патрэбны чат і паднесці тэлефон да вуха, каб запісаць або праслухаць атрыманае паведамленне.
З дапамогай Telegram можна кіраваць горадам
Напэўна, многія чулі пра футурыстычны  ІТ-гарадок Іннаполіс.

Уся інфраструктура горада завязана на высокіх тэхналогіях. А зносіны жыхароў з мясцовым самакіраваньнем адбываецца напрамую праз Telegram. Крута, так?

Тут можна не толькі пачаціцца з любым жыхаром Іннаполіса, але і ўнесьці свае прапановы па гарадскім добраўпарадкаваньні.

Напісаў вось так адвячоркам з сябрамі аднаму з чыноўнікаў, і праз пару тыдняў атрымаў сваю велапаркоўку побач з працай. Проста, зручна і ніякай бюракратыі.

Тут можна маляваць свае стыкеры.
У той час як іншыя мессенджеры зарабляюць на стыкерах, у Telegram дазволілі маляваць стыкеры цалкам бясплатна.Колькасьць іх проста неверагодная. Дастаткова пашукаць напрыклад у гугле.

Я напрыклад зрабіў вось такія, з нацыянальнымі сымбалямі:

 

 

https://telegram.me/addstickers/Symbals_of_Belarus

https://telegram.me/addstickers/Flag_of_Belarus

https://telegram.me/addstickers/Pagonya

Каб адкрыць і дадаць гэтыя стыкеры, пераходзіць па спасылкам трэба з усталяваным мэссенджэрам на мабільніку менавіта зь яго.

У разе выкарыстоўваньня кампутара, у вас мае быць падключана вэбверсія праграмы.

 

Ёсьць магчымасьць рэдагаваць паведамленьні на працягу дзьвух дней пасьля іх адпраўкі.

 

Мноства розных каналаў папулярных блогераў,  палітычных дзеячоў і СМІ.

 

У тэлеграме ёсьць магчымасьць саздаваць ботаў (робатаў), ікіх ужо на дадзеный момант таксама неверагодная колькосьць.
Па запыце тут можна знайсці добрае кіно (проста ўвядзі неабходную катэгорыю), пагуляць у шыбеніцу, палюбавацца фатаграфіямі National Geographic, паслухаць музыку ці запампаваць кнігу. Бот з надвор’ем  які будзе паведамляць аб надвор’і ў зручны для вас час.

Screenshot_2016-05-21-12-33-30

 

І яшчэ багата-багата магчымасьцяў, пра якія проста немагчыма апісаць адным постам.

І ўсё гэта на БЕЛАУСКАЙ МОВЕ .

Мова ўстанаўліваецца вельмі проста. Запампоўваеце файл з лакалізацыяй і адсылаеце яго самі сабе, альбо сябру ў тэлеграме.

Файл можна адаслаць і з вэбверсіі праграмы, што вельмі зручна. Яна аўтаматычна сінхранізуецца з мабільнымі прыладамі.

2016-05-21_13-25-24

Адкрываеце на сваім мабільніку, цісьніце на паведамленьне, каб запампаваць файл,

націскаеце на тры маленькія кропкі:

Screenshot_2016-05-21-13-04-38

У наступным акенцы цісьніце «Apply localization file»

Screenshot_2016-05-20-20-35-34

Гэта ўсё, вы маеце лепшы мэсенджэр на роднай мове:

Для IOS таксама існуе. Дастаткова падключыць гэтага робата і там вы знойдзіце неабходны пераклад.
Але скажу ад сябе, пераклады, якія прапануе бот, хутчэй за ўсё зроблены менавіта робатам, аўтаматычна і да таго ж — наркомаўкай, распрацаваная камуністамі з мэтай зьменшыць папулярызацыю роднай мовы ў беларусаў, вызваць у людзей негатыўнае стаўляньне да яе, убраўшы мяккасьць і мелагучнасьць. (На прывялікі жаль, ім гэта амаль удалося, азірніцеся)

Я выкарыстоўваю жывую мову Юрася Бушлякова. На якой таксама пісаў Францішак Аляхновіч, піша «Радые Свабода» і іншыя.

Калі знойдзеце магчымыя памылкі, альбо ўзьнікнуць якія-небудзь затрудненьні, пажаданьні ці проста пытаньні, калі ласка — пішыце.

Усім удачы.

Віталь Касьпяровіч.

Реклама

One Response to Тэлеграм для беларусаў і па-беларуску

  1. Уведомление: Telegram на роднай мове — МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

%d такие блоггеры, как: