Тэлеграм для беларусаў і па-беларуску

Telegram1

З пачатку трошкі інфармацыі пра заснавальніка гэтага мэссэнджэра, каб зразумець ягоныя мэты і магчымасьці.

Павел Дураў — адзін з самых заўзятых супернікаў Пуціна. Хоць, пры гэтым, і адзін з самых ціхіх.
Ён быў змушаны з’ехаць з краіны пасля сваркі з Крамлём, у 2014 году з-за «Вконтакте»,
які быў прызнаны занадта незалежным і ў канчатковым выніку адышоў сябрам Крамля за кругленькую суму (па розных адзнаках, ад 50 да 100 мільёнаў даляраў), 31-летні Павел Дураў афіцыйна знаходзіцца ў спасылцы.
Менавіта імкненьне абараніць сваю волю прадпрымальніка падпіхнула Дурова да таго, каб з’ехаць з Расіі .

«Нажаль, краіна несумяшчальная з вядзеньнем інтэрнэт-бізнэсу ў наш час»,
«Баюся, для мяне няма шляху назад. Асабліва пасля таго, як я публічна адмовіўся супрацоўнічаць з уладамі», — заявіў Дураў перад ад’ездам.

Павел Дураў — «Робін Гуд», які паставіў абарону асабістых воляў на першае месца ў аўтарытарнай краіне.
З Telegram ён зараз спрабуе абараніць права на прыватнае жыццё і волю непадкантрольнай уладам перапіскі.
Ён не жадае, каб яго імя было злучана з Расіяй. У яго глабальныя праекты.

І так, што такое Телеграм? Продолжить чтение этой записи