Гонар айчыннай зброі

Беларускія палкаводцы

Невядома чаму замацаваныя за беларусамі стэрэатыпы пра выключную памяркоўнасць і міралюбства на раз губляюць сваю абгрунтаванасць, варта толькі больш пільна скіраваць свай погляд да айчыннай гісторыі.

«Беларускія палкаводцы і военачальнікі зямлі Беларускай» — 28 паштовак пад такой назвай распавядаюць пра вайсковых кіраўнікоў, што нарадзіліся ў на этнічных землях Беларусі, альбо чыя ратная справа тычылася нашых зямель. Аўтар ідэі падпалкоўнік запаса Віталь Чырвінскі выдаў гэты набор ўжо больш за год таму, але мы не можам не вярнуцца да гэтай тэмы і нагадаць сваім чытачам пра гэтую вельмі цікавую серыю.

«Ідэя стварэння гэтых плакатаў прыйшла мне падчас службы ў войску. У нас ва ўсіх ваенных установах вісяць партрэты палкаводцаў, але паўсюль гэта Сувораў, Аляксандр Неўскі, Нахімаў. Да гэтых асобаў няма пытанняў як да вайскоўцаў, але ёсць пытанні іншага кшталту… у нас ёсць свае военачальнікі… Спачатку мы хацелі зрабіць дзесяць. У Расіі, напрыклад, выдалі такія плакаты, і персаналій было менавіта дзесяць. Аднак не атрымалася… Я налічыў болей за 250 военачальнікаў, якіх хацелася ўзгадаць.» — так аўтар апісваў сваю задуму.

Але пачаць спадару Чырвінскаму давялося ўсё ж такі з больш сціплай лічбы — 28 асобаў. Выбітным з’яўляецца тое, што побач з савецкімі генераламі і афіцэрамі Расейскай імперыі — выхадцамі з Беларусі, месца знайшлося і тым палкаводцам, якія не надта песцяцца ўвагай сённяшнімі вайсковымі ідэолагамі, але без якіх вяйсковая гісторыя Беларусі застаецца непаўнавартаснай: Ян Карл Хадкевіч, Булак-Балаховіч, Канстанцін Астрожскі і шмат іншых. Атрымалася сапраўдная падборка выбітных вайсковых талентаў, без зважання на тое, пад якімі сцягамі і ў якія часы яны свае таленты раскрывалі. У калекцыі плакатаў побач могуць знаходзіцца военачальнікі розных поглядаў ці нават тыя, якія ваявалі адзін супраць аднаго.

Реклама

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

%d такие блоггеры, как: