Вартавыя сярэднявечча / Сторожевые средневековья

 Беларускія замкі.

З ХІІІ ст. на тэрыторыі Беларусі пачалі з’яўляцца мураваныя замкі. Да XVII ст. іх налічвалася ўжо болей за тры дзесяткі.

Беларускія замкі прайшлі ўсю эвалюцыю, змяняліся згодна функцыянальным і эстэтычным павевам той эпохі. Першапачаткова яны ўяўлялі сабой адна ці двух вежавыя збудаванні з роўным перыметрам сцяны. Але ўжо вельмі хутка, ў ХІV ст. вежаў станавілася болей і іх муры высоўваліся далей за ўзровень саміх сцен — дзеля таго каб з іх можна было лягчэй весці абстрэл нападаючых. З’явіліся і вертыкальныя выступы з байніцамі — машыкулі. Жыллёвымі сталі не толькі самі вежы, будаваліся флігелі ўздоўж сцен. Часам дабудоўваўся другі шэраг абароны. Так Наваградскі замак, першая сталіца ВКЛ, меў 7 вежаў: 5 у першым коле і 2 звонку, злучаныя з асноўным перыметрам сцяной.

З ХV стагоддзя пад уплывам эпохі Адраджэння замкі набываюць новыя, рэнесансавыя формы. Пашыраецца і функцыянальнае значэнне замкаў, яны становяцца рэзідэнцыямі магнатэрыі і вяльможнай шляхты.

З ХVІІ ст. з развіццём агнявой артылерыі стратэгічныя абарончыя функцыі пераносяцца з замкаў на валы і насыпныя басціёны, бо ніякай таўшчыні сцены не могуць ужо стрымаць націск тагачасных гармат. Замкі паволі саступаюць месца палацам — больш лёгкім і адкрытым збудаванням з выключна рэпрэзентацыйнымі функцыямі, са шматлікім дэкорам і вялікімі вокнамі. Пра эпоху змрочных муроў будуць нагадваць нашчадкам толькі зрахаваўшыеся адзінкі, атакуемыя толькі часам, замкі сівых легендаў.

Белорусские замки.

С ХІІІ ст. на территории Беларуси начали появляться каменные замки. К XVII ст. их насчитывалось уже больше трех десятков.

Беларуские замки прошли всю эволюцию, изменялись согласно функциональным и эстетичным дуновениям той эпохи. Первоначально они представляли собой одно или двух башенные постройки с равным периметром стены.
Но затем, в ХІV ст. количество башен становилось больше и их стены выдвигались подальше за уровень самих стен — для того, чтобы из них можно было легче вести обстрел нападающих.
Появились и вертикальные выступления с бойницами — машикули. Жилищными стали не только сами башни, строились флигели вдоль стен. Иногда достраивалась вторая шеренга защиты.
Так, Новогрудский замок, первая столица ВКЛ, имел 7 башен: 5 в первом колесе и 2 снаружи, соединенные с основным периметром стеной.

С ХV столетия под влиянием эпохи Возрождения замки приобретают новые, ренесансовые формы. Расширяется и функциональная значимость замков, они становятся резиденциями магнатерии и вельможной шляхты.

С ХVІІ ст. с развитием огневой артиллерии стратегические оборонческие функции переносятся из замков на валы и насыпные бастионы, ведь никакая толщина стены не могут уже сдержать натиск тогдашних пушек.
Замки потихоньку уступают место дворцам — более легким и откровенным постройкам из исключительно рэпрэзентацыйнымі функциями, с многочисленным декором и большими окнами.
Про эпоху сумрачных стен будут напоминать потомкам только уцелевшие единицы, атакуемые только временем, замки седых легенд.

 
Мірскі замак
 
Адзін з найстаражытнейшых — Лідскі замак
 
Альшанскі замак у сучасным стане
 
Рэканструкцыя альшанскага замку
 
Смаляны. Рэшткі велічы
 
Сведка лёсавызначальных падзей. Крэўскі замак. Рэканструкцыя
 
Замак у Любчы
 
Замак у Быхаве. Герой трынаццацігадовай вайны. Макет
 
Макет верхняга замку Гародні
 
Берасцейскі замак. Рэканструкцыя
Реклама

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

%d такие блоггеры, как: