Яўка з павіннаю

У адказ на магчымае завядзеньне новай крымінальнай справы палітычна асуджаны Зьміцер Дашкевіч напісаў 10 ліпеня начальніку калёніі дакумант, які зьдзекліва назваў “яўка з павіннаю”.

Шостага ліпеня адміністрацыя папраўчай калёніі №13, дзе адбывае пакараньне лідэр МФ Зьміцер Дашкевіч, падала матэрыялы на ўзбуджэньне крымінальнай справы за “невыкананьне рэжыму калёніі” (ч. 1 арт411  ККРБ) у сьледчы камітэт РБ.

Як стала вядома, Зьміцер Дашкевіч амаль адразу пасьля выхаду ў атрад быў зьмешчаны ў штрафны ізалятар тэрмінам на 13 сутак. Пазьней Дашкевіч даведаўся, што яму дадалі некалькі сутак зьняволеньня ў ізалятары нібыта за правапарушэньні, якія былі зьдзейсьнены раней. У адказ на магчымае завядзеньне новай крымінальнай справы Дашкевіч напісаў Адміністрацыі ПК-13 наступны дакумант.

Начальніку ПК-13

Яўка з павіннаю
Я, Дашкевіч Д.В., прызнаю сябе віноўным у тым, што сьвядома адмаўляюся выконваць некаторыя патрабаваньні адміністрацыі калёніі, якія лічу незаконнымі.
Каб спрасьціць працу правакатарам, агентам і сьледчаму камітэту, я адмаўляюся выконваць любыя патрабаваньні адміністрацыі любой калёніі ў якой я буду знаходзіцца.

Раю беларускім спэцслужбам асудзіць мяне на максімальны тэрмін, прадугледжаны арт. 411 КК РБ, пры гэтым рыхтуючы на мяне новыя крымінальныя справы ў кожнай новай калёніі.

Зьміцер Дашкевіч
10.07.2012

 

Выдатны сын Беларусі, мая шчырая павага!

Реклама

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

%d такие блоггеры, как: