Анімацыйны фільм па гісторыі Беларусі – у тoп-10 на Youtube

Анімацыйны фільм па гісторыі Беларусі – у тoп-10 на Youtube

06.06.2011
Анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!» увайшоў у Toп-10 праглядаў на Youtube і топ-3 на Yandex. Фільм быў выкладзены ў адкрыты доступ адразу пасля прэс-прэзентацыі ў суботу, 28 траўня, на партале TUT.By. Цягам тыдня відэа стала хітом нумар адзін у байнэце.

Мяжа ў 100 тысяч праглядаў за месяц, прагназаваная пасля закрытага прагляду скептычнымі блогерамі, была пераадоленая ўсяго за 4 дні. Так першая прафесіянальная гістарычная анімацыя з цэнтральнай падзеі праекту БудзьмаTUT ператварылася ў адлюстраванне высокай патрэбы беларусаў у сучасных відах мастацтва на глебе нацыянальнай культуры.

Юлія Сакалова, эксперт кампаніі «Адкрытыя сацыяльныя медыі» так пракаментавала становішча роліка:

— Калі падсумаваць усе спасылкі з youtube, yandex video і іншых рэсурсаў, якія потым былі ўбудаваныя ва ўсе сацыяльныя сеткі, ролік прагледзела на сярэдзіну тыдня больш за 350 тысячаў чалавек, 66% з якіх знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі.

Поспех відэа не абмежаваўся Беларуссю. На мінулым тыдні анімаваны ролік «Будзьма беларусамі!» працягваў трыумфальнае шэсце па прасторах глабальнага сеціва. На Youtube ролік увайшоў у топ-10 відэа, што абмяркоўваліся ў свеце найбольш, і ў рэгіянальныя топ-100 самых прагляданых, напрыклад, у Чэхіі і Польшчы. У тройку найлепшых на Яндэкс-відэа ролік трапіў ужо ў першыя дні пасля з’яўлення.

Ролік «Будзьма беларусамі!» – цэнтральная падзея праекту БудзьмаTUT, але далёка не фінал. Працяг кампанія «Будзьма беларусамі!» абяцае зусім хутка!

Реклама

Добавить комментарий

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

%d такие блоггеры, как: